Польшча накіравала гуманітарны канвой ва Украіну
У знак салідарнасці Польшча прадставіць Украіне медычнае абсталяванне, неабходнае для барацьбы з COVID-19. Ва Украіну едзе 20 грузавікоў.
Груз складае медычнае абсталяванне, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама дэзінфікуючыя сродкі і тэсты на антыгены. Абсталяванне будзе афіцыйна перададзена ўкраінскім уладам прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам падчас візіту ва Украіну 24 жніўня. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Белай Падляшскай намеснік кіраўніка Канцылярыі прэзідэнта Пётр Цвік (Piotr Ćwik):
– Для пана прэзідента Анджэя Дуды развіццё Усходняга парнёрства з’яўляецца істотным элементам дзейнасці, якое было рэалізавана ў мінулыя гады прэзідэнства. І такія ж мэты мае канвой з сродкамі індывідуальнай абароны і ўсім тым, што патрэбна для змагання з каронавірусам. Трэба паведаміць, што гэта досыць моцнае праяўленне еўрапейскай салідарнасці, якая ў нашым раёне рэалізавана.
У сваю чаргу Павел Яблоньскі з міністэрства замежных спраў адзначыў, што гэта не першы рух Польшчы ў рамках дапамогі суседнім краінам у барацьбе з каронавірусам.
– Мы ад пачатку, калі пандэмія выбухнула, высылалі канвоі з гуманітарнай дапамогай – з медычным абсталяваннем, з сродкамі індывідуальнай абароны. Высылалі мы такія канвоі да некалькіх краін, у тым ліку краін Усходняга парнёрства. Гэта былі Украіна, Беларусь, балканскія краіны, краіны Каўказа. Выязджалі нашы медыкі, яны дапамагалі ўмацоўваць сістэмы аховы здароўя на цэлым светце. Гэта былі Таджыкістан, Кіргізстан, Венгрыя, Злучаныя Штаты.
Калона з дваццаці грузавікоў з дапамогаю для Украіны адправілася з Белай Падляшскай.
Фота: gov.pl
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя