Польшча накіравала на мяжу з Украінай траціну сваіх памежнікаў
Польскія памежныя службы працуюць па ўшчыльненні мяжы ў сувязі з канфліктам ва Украіне.
Пра гэта паведаміў галоўны камендант польскай памежнай службы Дамінік Трач.
На гэтым адрэзку працуюць 4,5 тысячы памежнікаў і яшчэ паўтысячы рэзервовых служачых. Ва ўсёй памежнай службе Польшчы 14 тысяч чалавек.
