Польшча накіроўвае да мяжы з Беларуссю яшчэ адну групу вайскоўцаў



Міністэрства абароны Польшчы ўзгадніла адпраўку да мяжы з Беларуссю дадатковага воінскага кантынгенту — пасля адпаведнага запыту памежнай службы.

Фота: Artur Widak/Anadolu Agency /Getty Images

Пра гэта паведаміла ў аўторак польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.

Днём раней польскае Міністэрства ўнутраных спраў паінфармавала, што ў просьбе аб узмацненні гаварылася пра неабходнасць размясціць на мяжы дадаткова адну тысячу вайскоўцаў.