Польшча накіруе ў Літву, якая пакутуе ад мігрантаў, гуманітарную дапамогу
Польскія ўлады прынялі рашэнне накіраваць у Літву гуманітарную дапамогу, каб падтрымаць суседзяў, якія сутыкнуліся з праблемай мігрантаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы, апублікаванай на сайце ведамства.
Вядома, што матэрыяльная дапамога будзе складацца з прадметаў першай неабходнасці. У Літву накіруюць палаткі з абсталяваннем, электрагенератары, коўдры, паходныя ложкі, зэдлікі, паходныя сталы, абагравальнікі, пасцельныя прыналежнасці і іншыя карысныя рэчы. Па дадзеных МЗС Польшчы, аналіз сітуацыі сведчыць аб тым, што крызіс з мігрантамі на літоўска-беларускай мяжы створаны „штучна і наўмысна”. У Варшаве асуджаюць такі падыход, „які выкарыстоўвае складаную сацыяльную, эканамічную, а часам і палітычную сітуацыю ў краінах паходжання мігрантаў у мэтах бягучага палітычнага парадку дня”. З-за наплыву мігрантаў літоўскі ўлады вымушаныя былі абвясціць на тэрыторыі краіны надзвычайнае становішча.
Беларускае Радыё Рацыя