Польшча наклала на «Газпром» максімальна магчымы штраф з-за «Паўночнага патоку-2»
Ён склаў 213 мільёнаў злотых, што эквівалентна прыкладна пяцідзесяці мільёнам еўра. Упраўленне па абароне канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Польшчы пакарала расейскую энергетычную кампанію за адмову прадставіць дадзеныя аб кантрактах, заключаных яго «дачкой» Nord Stream-2 з еўрапейскімі кампаніямі, адносна фінансавання будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2».
У заяве Упраўлення адзначаецца, што «Газпром» не зрабіў гэтага нават пасля ўзбуджэння ў траўні справы аб адсутнасці супрацоўніцтва. Польскі рэгулятар палічыў гэта наўмысным дзеяннем, мэтай якога было перашкодзіць правядзенню разбору аб стварэнні кансорцыума.
У Польшчы лічаць, што антыманапольнае ведамства павінна была выдаць на гэта адпаведны дазвол. Доказам таго, што «Газпром» не збіраўся перадаваць запытаныя звесткі, Упраўленне лічыць той факт, што кампанія не звярталася з гэтай нагоды ў Міністэрства энергетыкі Расеі. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне прымяніць максімальна магчымую санкцыю.
Акрамя «Газпрома» абвінавачанні вылучаныя яшчэ некалькім кампаніям. Французская Engie была аштрафаваная ў лістападзе мінулага года па аналагічнай нагодзе на 172 мільёны злотых. Тады польскі рэгулятар назваў гэты штраф самым вялікім у сваёй гісторыі.
Беларускае Радыё Рацыя