Польшча не кампенсуе грошы за нявыкарыстаныя шэнгенскія візы
Польшча ня будзе кампенсаваць грошы за нявыкарыстаныя з прычыны каронавірусу візы. У рэдакцыю TUT.BY звярнулася сям’я, якая ў канцы сакавіка планавала правесці адпачынак у Польшчы: загадзя аформілі візы, аплацілі дарогу і пражыванне ў Варшаве. Аднак Польшча з 15-га сакавіка закрыла граніцы.
У пасольстве Польшчы журналістам патлумачылі, што консульскія ўстановы і пасольства не плануюць ні поўнага, ні частковага вяртання консульскага збору, аплачанага за выдачу кароткатэрміновых турыстычных віз, атрыманых для выезду ў перыяд, які супадае з перыядам закрыцця граніц. “Закрыццё граніц Польшчы – гэта прэвентыўная мера, прынятая ў сувязі з пандэміяй каронавірусу COVID-19, распаўсюджванне якога мела імклівы і непрадбачаны характар (форс-мажор)”, – тлумачаць у пасольстве. Турысты кажуць, што ім крыўдна. Чыгунка ім вярнула грошы за білеты, гатэль вярнуў 30 працэнтаў ад кошту пражывання, а за візу турысты не атрымалі нічога.
