Польшча не выдасць уладам Беларусі палітуцекача Макарыя Малахоўскага



Польшча не выдасць уладам Беларусі палітуцекача Макарыя Малахоўскага, які аказаўся ў спісах Інтэрпола. Такое рашэнне прыняў суд у Варшаве.

Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, ён родам з Гарадзішча Менскага раёна. Сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Менску. У Беларусі на яго пачалі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца па 364 арт. КК РБ (Гвалт або пагроза гвалту ў дачынні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).  Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы. Але амаль адразу ж яго адпусцілі.

Беларускае Радыё Рацыя