Польшча пабудуе сцяну на мяжы з Беларуссю і Украінай



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў адмысловы закон аб мерах па барацьбе з афрыканскай чумой свіней. Закон прадугледжвае будаўніцтва сцяны на мяжы з Беларуссю і Украінай.

Як раней адзначаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Польшчы Рафал Раманоўскі, сцяна будзе пабудавана не на самай мяжы, а ў памежнай рысе. Канструкцыя сцяны працягласцю больш за тысячу кіламетраў будзе нагадваць загароды ўздоўж хуткасных аўтадарог.

Сцяну будуць будаваць на працягу 2018-2021 гадоў. На яе ўзвядзенне плануецца вылучыць больш за 37 млн ​​долараў.

naviny.by