Польшча пачала будаўніцтва ўмацаванняў на польска-беларускай мяжы
Польшча пачала будаўніцтва ўмацаванняў на польска-беларускай мяжы. Пра гэта паведаміў міністр абароны гэтай краіны Марыюш Блашчак.

Блашчак у сваім твітары напісаў, што яго ведамства пачало «прэвентыўнае будаўніцтва ўмацаванняў» на мяжы з Беларуссю і Расеяй. Ён назваў гэта «часткай нашай стратэгіі абароны і стрымлівання». Свой допіс ён праілюстраваў фотаздымкамі з мяжы з Калінінградскай вобласцю, дзе, па яго словах, будуюцца ўжо першыя ўмацаванні.

З 10 лютага Польшча зачыніла памежны пераход Баброўнікі на мяжы з Беларуссю. Цяпер перасекчы мяжу на аўтамабілі ці грамадскім транспарце беларусы могуць толькі ў адным пункце: на пераходзе Берасце — Тарэспаль.З восені Польшча закрыла таксама памежны пераход Брузгі — Кузніца, гэта было звязана з міграцыйным крызісам.
Беларускае Радыё Рацыя
