Польшча пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю



Польшча пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю, пра гэта паведаміў міністр нацыянальнай абароны краіны Марыюш Блашчак.

„На польска-беларускай мяжы ўжо пабудаваны 6 кіламетраў агароджы. Плот з калючага дроту вышынёй 2,5 метра”,напісаў у Twitter Марыюш Блашчак.

Нагадаем, раней пра планы ўзвядзення платоў на мяжы з Беларуссю заявілі Літва і Латвія. Гэта адбылося пасля таго, як на межах Беларусі з краінамі Еўразвязу разгарэўся міграцыйны крызіс.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: twitter.com/mblaszczak