Польшча пачне паволі размарожваць эканоміку



„З 19-га красавіка мы будзем паволі размарожваць эканоміку”, – заявіў міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі 14-га красавіка.

Лукаш Шумоўскі падкрэсліў, што цяперашняя сацыяльная ізаляцыя эфектыўная, і калі б не яна, то ў нас сёння было б дзясяткі тысяч пацыентаў”.

У чацвер прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што пасля Вялікадня ўрад прадставіць план па вяртанні да „новай эканамічнай рэальнасці”.

Ён адзначыў, што гэта будзе план „вельмі лагічны, упарадкаваны, які абмяркоўваецца са спецыялістамі ў галіне аховы здароўя, эканомікі і сацыяльных пытанняў”.

Паводле radio.bialystok.pl