Польшча падоўжыла закрыццё межаў
Польшча падоўжыла закрыццё межаў у сувязі з эпідэміяй каронавіруса да 13 траўня, адпаведныя змена ў папярэдняе распараджэнне падпісаў у сераду міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі. Раней Польшча закрыла межы для замежнікаў да 3 траўня ўключна.
«Памежны кантроль на ўнутранай мяжы з Нямеччынай, Літвой, Чэхіяй і Славакіяй падоўжаны яшчэ на 10 дзён – з 4 па 13 траўня… На памежных пераходах – як на ўнутранай, так і на знешняй мяжы – пры ўездзе ў Польшчу захоўваюцца абмежаванні для замежнікаў», – гаворыцца ў паведамленні. «Як і раней, памежны кантроль будзе ажыццяўляцца памежнікамі, дзеянні якіх падтрымліваюць паліцэйскія, пажарныя і вайскоўцы», – адзначаецца ў дакуменце.
У Польшчу могуць уехаць, у прыватнасці, грамадзяне рэспублікі, замежнікі, якія з’яўляюцца мужам i жонкай ці дзецьмі грамадзян Польшчы, замежнікі, якія маюць права пастаяннага або часовага знаходжання на тэрыторыі Польшчы, дыпламаты і іх сем’і. З пачатку эпідэміі ў Польшчы зафіксавана 12 тысяч 640 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй, больш за 624 чалавекі памерлі.
Беларускае Радыё Рацыя