Польшча пакуль не плануе аднаўляць працу аўтадарожнага памежнага пераходу ў Кузніцы
Польшча пакуль не плануе аднаўляць працу аўтадарожнага памежнага пераходу ў Кузніцы на мяжы з Беларуссю, – паведамляе памежная ахова.
Пункт пропуску быў зачынены 9 лістапада пасля таго, як некалькі тысяч мігрантаў паспрабавалі масава перайсці мяжу з боку Беларусі.
З-за міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы ў Расеі могуць вырасці кошты. Кошт тавараў могуць павялічыцца на фоне выдаткаў заходніх кампаній, якія яны нясуць праз транспартны калапс на памежнай тэрыторыі. Час стрымання кантрольна-прапускных пунктаў вырас з некалькіх гадзін да некалькіх дзён не толькі на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, але і на альтэрнатыўных маршрутах праз Латвію і Літву. Сітуацыя можа паўплываць на кошт і даступнасць некаторых імпартных тавараў напярэдадні навагодніх свят.
Як паведамляе «Независимая газета», тым, што адбываецца, занепакоеныя і ў Кансультатыўнай радзе. Янв была раней сфармавана з кіраўнікоў замежных кампаній, якія інвестуюць у расейскую эканоміку. Крэмль ужо папрасілі ўмяшацца і дапамагчы вырашыць транспартныя праблемы. Яны пачаліся пасля таго, як Польшча ўзмацніла памежны кантроль з-за пагаршэння сітуацыі з мігрантамі, якія спрабуюць патрапіць у Еўразвяз праз Беларусь.
Некалькі тысяч выхадцаў з краін Блізкага Усходу арганізавалі стыхійны лагер і перыядычныя спрабуюць прарвацца праз агароджы. Варшава прыгразіла поўным закрыццём межаў. Літва і Латвія ўвялі рэжым надзвычайнага становішча.
Першы віцэ-прэм’ер Андрэй Белавусаў даручыў разабрацца з праблемамі транзіту тавараў з Еўропы міністэрству замежных спраў транспарту і эканамічнага развіцця.
Беларускае Радыё Рацыя