Польшча перайшла на зімовы час



Польшча ды шэраг еўрапейскіх краінаў сёння ўночы перайшлі на зімовы час — гадзіннікі перавялі на гадзіну назад. Такім чынам, узыход і захад сонца будзе адбывацца раней. Сезонны час выкарыстоўваецца для эканоміі энергарэсурсаў: людзі пачынаюць працоўны дзень, калі ўжо дастаткова светла.

Ein Mann dreht am Donnerstag (28.10.10) fuer eine Fotoillustration in Muenchen eine Uhr von 3.00 Uhr auf 2.00 Uhr zurueck. Im Jahr 2010 endet die Mitteleuropaeische Sommerzeit am Sonntag (31.10.10) um 3.00 Uhr. Die Uhren werden dann um eine Stunde auf 2.00 Uhr auf die Winterzeit (Normalzeit) zurueckgestellt. Foto: Joerg Koch/dapd

Беларусь разам з Расеяй засталася ў “летнім” часе. З лістапада да сакавіка ў Менска будзе ажно дзве гадзіны розніцы ў часе з Варшавай. З Кіевам, Вільняй і Рыгай будзе адна гадзіна розніцы, хоць геаграфічна яны павінны быць у адным поясе.

Беларускае Радыё Рацыя