Польшча прадаставіць адлічаным беларускім студэнтам магчымасць навучання
Польшча прадаставіць адлічаным беларускім студэнтам магчымасць навучання.
Былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Валерый Цапкала паабяцаў беларускім студэнтам навучанне ў ВНУ Цэнтральнай Еўропы.
“Мы дамовіліся з польскімі ўладамі, што калі студэнт будзе адлічаны за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, за сваю грамадзянскую актыўнасць, ён зможа працягнуць навучанне ў ВНУ Польшчы, Балтыі, Чэхіі і шэрагу іншых краін, якія падтрымалі ініцыятыву”, – сказаў Цапкала падчас прамой трансляцыі.
Палітык дадаў, што кожны студэнт сам вырашае, як яму паступаць, але павінен памятаць, што ён не адзін, што пра яго не забыліся.
Беларускае Радыё Рацыя
