Польшча працягнула некаторыя абмежаванні
Dzienniku Ustaw апублікаваў змены ў распараджэнні Рады міністраў ад 19 красавіка пра ўстанаўленне некаторых абмежаванняў, загадаў і забаронаў у сувязі з пачаткам стану эпідэміі.
На нявызначаны тэрмін працягнута прыпыненне руху пасажыраў на чыгуначным транспарце, якое ажыццяўляецца праз мяжу Польшчы. Таксама працягнуты каранцінныя абавязацельствы для асобаў, якія перасякаюць мяжу і выязджаюць на месца жыхарства, або знаходжання ў Польшчы. Гэтыя асобы павінны прайсці 14-дзёння каранцін з дня перасячэння мяжы – разам з асобамі, якія пражываюць з імі.
Дагэтуль прыпыненне міжнароднага чыгуначнага руху і абавязак двухтыднёвага каранціну для асобаў, якія перасякаюць мяжу, былі ўведзены да 26 красавіка.