Польшча размясціла на мяжы з Беларуссю снайпераў
16 гадоў таму
Пра гэта паведаміла Генеральнае камандаванне Узброеных сіл краіны.
Камандаванне апублікавала ў Twitter некалькі фотаздымкаў жаўнераў са снайперскай зброяй на фоне польска-беларускай граніцы.
“…Снайперы – майстры разведкі, навігацыі, працы са зброяй. Ім уласцівыя ўпэўненасць у сабе, цярпенне і праніклівасць”, – гаворыцца ў паведамленні.
Раней намеснік міністра-каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын зазначыў, што сітуацыя на беларуска-польскай граніцы застаецца напружанай.
Яшчэ ў канцы чэрвеня ўлады Польшчы заявілі, што ўзмоцняць ахову мяжы з Беларуссю і ўмацуюць абарону з прычыны размяшчэння ў Беларусі наймітаў „Вагнера”.