Польшча рыхтуецца да другога тура мясцовых выбараў
У гміне Нарва, што на Падляшшы, жыхары зноў будуць выбіраць войта. Сярод кандыдатаў – старшыня Рады гміны папярэдняга тэрміну Эва Урбановіч і ранейшы войт Андрэй Плясковіч. Менавіта яны набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры, але ніхто не перакрочыў мяжу ў 50%. Хто мае больш шанцаў цяпер? Меркаванні жыхароў:
– Андрэй Плясковіч ужо колькі часу гэтым займаецца, ён усё добра ведае. Эва Урбановіч у Радзе гміны працавала, добра ведае праблемы гміны. Таму хтосьці з іх з невялікай перавагай галасоў пераможа.
– Пані Эва Урбановіч. Яна мае досвед, працавала разам з войтам.
– Думаю, што Плясковіч. Шмат гадоў працуе і шмат зрабіў для гміны, калі быў войтам.
– Плясковіч ужо быў, а Эва Урбановіч яшчэ не. Можа яе выбяруць?
Другі тур выбараў у мясцовае самакіраванне ў пройдзе 30 лістапада, у нядзелю.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ustronie-forum.pl