Польшча рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года
Сярод кандыдатаў – цяперашні прэзідэнт, вылучэнец ад партыі «Права і Справядлівасць» Анджэй Дуда.
Свайго кандыдата выставіць найбуйнейшая апазіцыйная партыя «Грамадзянская платформа», якая правядзе ўнутраныя правыбары паміж Малгажатай Кідава-Блонскай і Яцкам Яцковякам.
Кандыдатам ад аб’яднаных левых сілаў, мяркуецца, што хутчэй за ўсё будзе жанчына.
Нечакана пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявіў вядомы журналіст і тэлевядоўца Шыман Галоўня, якому 43 гады і які не звязаны ні з якой палітычнай партыяй.
Мяркуецца, што свайго чалавека вылучаць і нацыяналістычныя сілы.
Выбары прэзідэнта ў Польшчы пройдуць у траўні. Пакуль, паводле сацыялагічных апытанняў, Анджэй Дуда мае вялікія шанцы застацца прэзідэнтам на другі тэрмін.
Беларускае Радыё Рацыя