Польшча рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў у час пандэміі



Звыш 70 % апытаных лічаць, што выбары павінны быць адтэрмінаваныя да часу заканчэння пандэміі. Так вынікае з апытання праведзенага United Survey для RMF FM i „Dziennika Gazety Prawnej”.

Апрача гэтага ў інтэрнэце ідзе збор подпісаў пад петыцыяй аб адтэрміноўцы выбараў у Польшчы. Цягам тыдня пад петыцыяй падпісаліся ўжо амаль 75 тысяч чалавек.

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы прызначаныя сёлета на 10 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя