Польшча са жніўня 2020 года прыняла 20 тысяч беларусаў



Польшча са жніўня 2020 года прыняла 20 тысяч беларусаў. Пра гэта на сённяшнім брыфінгу заявіла афіцыйны прадстаўнік Пагранічнай аховы Польшчы Анна Міхальска.

Анна Міхальска Фота: rus.err.ee

“Польшча ўжо аказала дапамогу 20 тысячам беларускіх апазіцыянераў, якія былі рэпрэсаваныя на тэрыторыі Беларусі”, — сказала яна ў адказ на пытанне, колькі беларусаў звярталіся па міжнародную дапамогу.

Яна не ўдакладніла, пра якую менавіта дапамогу ідзе гаворка: выдача гуманітарных віз, прадастаўленне прытулку, пропуск праз мяжу.

У канцы верасня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заяўляў, што ў яго краіне каля 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу.

Беларускае Радыё Рацыя