Польшча скасавала для беларусаў аплату за візы



Польшча яшчэ на два гады працягнула бясплатную выдачу нацыянальных віз для беларусаў.

Паводле пастановы Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча ад 22 снежня 2020 г. аб зніжэнні консульскіх збораў для беларусаў, якія падаюць дакументы на атрыманне нацыянальнай візы на тэрыторыі РБ, аплата за прыём і разгляд візавай анкеты скасавана да 31 снежня 2022 г.

Вызваленне не тычыцца выплаты за разгляд апеляцыі (паўторны разгляд візавай заявы).

У выпадку адмовы ў выдачы візы консульскі збор не вяртаецца.