Польшча спрасціла беларусам атрыманне дакументаў замежніка

Беларусам, што жывуць у Польшчы і засталіся без пашпартоў з нейкіх прычынаў, стала прасцей атрымаць праязны дакумент іншаземца.
Ад 1 ліпеня пачалі дзейнічаць адпаведныя папраўкі ў польскае заканадаўства, — паведамляе Prawo.pl. Згодна з распараджэннем міністра ўнутраных справаў Польшчы ад 28 чэрвеня, беларускія грамадзяне вызваленыя ад аплаты за выдачу праязнога дакумента замежніка, якая ў агульным парадку цяпер складае 350 злотых (больш за 200 рублёў). Скасаванне аплаты не абмежаванае тэрмінам. Калі нехта падаў заяву і зрабіў аплату, але ягоны дакумент да 30 чэрвеня не быў выпушчаны, грошы яму вернуць.
Да гэтага часу атрымаць праязны дакумент у Польшчы маглі толькі замежнікі, што маюць сталы від на жыхарства або карту доўгачасовага рэзідэнта ЕЗ, дадатковую абарону або дазвол на знаходжанне з гуманітарных прычынаў (гэта не тое самае, што гуманітарны від на жыхарства, створаны для беларусаў).
