Польшча спрасціла прыём на працу лекараў з-за мяжы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон пра ўнясенні зменаў у некаторыя законы з мэтай забеспячэння медычных устаноў краіны медыцынскім персаналам у перыяд эпідэміі.
Мэтай закона з’яўляецца забеспячэнне магчымасці працаўладкавання ў Польшчы на спрошчаных умовах, сярод іншага, медсясцёр, акушэрак, дыягностаў і парамедыкаў з-за межаў Еўрапейскага Звяза, перадае АФН.
Закон таксама спрашчае вяртанне да медыцынскай прафесіі людзей, у якіх быў перапынак у працы больш за 5 гадоў.
Каб атрымаць права працаваць лекарам у Польшчы любая асоба, незалежна ад грамадзянства, якая атрымала адукацыю лекара за межамі Еўрапейскага Звяза, павінна знайсці месца працы ў Польшчы, атрымаць адтуль даведку аб тым, што яго гатовыя ўзяць на пэўную пасаду, і падаць камплект дакументаў у Міністэрства аховы здароўя Польшчы.