Польшча ўваходзіць у другі этап змякчэння каранціну
З 4-га траўня Польшча ўваходзіць у другі этап змякчэння каранцінных захадаў. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі.
“Адчыняем гаспадарку, але нават на сантыметр не змякчаем мераў бяспекі”, – адзначыў прэм’ер. Другі этап прадугледжвае: адкрыццё крамаў у гандлёвых цэнтрах у жорсткім санітарным рэжыме, адкрыццё гатэляў ды іншых месцаў з начлегамі, арганізацыю апекі над дзецьмі ў яслях і садах у малых групах для працуюць бацькоў (гэты пункт ад 6 мая). Таксама адкрыюцца некаторыя ўстановы культуры – бібліятэкі, музеі і мастацкія галерэі, пачнуць дзейнічаць рэабілітацыйныя ўстановы. Адкрыюцца і некаторыя спартовыя аб’екты.
Фота podtail.com