Польшча вяртае сваіх грамадзян з-за мяжы адмысловымі чартарамі
У варшаўскім аэрапорце Акэнце прызямліўся першы самалёт з польскімі грамадзянамі на борце пасля поўнага закрыцця граніц. Машына Польскіх авіяліній LOT даставіла ў краіну 230 чалавек. Рэйс адбыўся ў рамках праграмы “Палёт дадому”, якую анансаваў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. У рамках праграмы польскія грамадзяне могуць вярнуцца з-за мяжы спецыяльнымі чартарнымі рэйсамі. Запіс у праграму пачаўся ўчора на сайце авіякампаніі LOT.
Як паведаміў кіраўнік Канцылярыі Рады міністраў Міхал Дворчык, да 15-га сакавіка ў праграму запісалася каля 12 тысяч чалавек. Чартарныя палёты будуць наладжаныя, між іншым, у ЗША, Вялікабрытанію, на Мальту і Кіпр.
Фота PAP/Marcin Obara