Польшча з 17 верасня забароніць уезд зарэгістраваных у Расеі легкавых аўтамабіляў



Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС краіны Мар’юш Каміньскі. Пастанова прынятая ў сувязі з папярэдняй публікацыяй ўказанняў Еўракамісіі.

Па словах Каміньскага, забарона будзе дзейнічаць як на камерцыйныя аўтамабілі, так і на асабістыя, незалежна ад грамадзянства ўладальніка машыны.

«Гэта яшчэ адзін элемент санкцый, уведзеных супраць Расеі і яе грамадзян у сувязі з жорсткай вайной ва Украіне. У сувязі з тым, што расейская дзяржава ўяўляе сабой пагрозу міжнароднай бяспецы», — тлумачыць польскі міністар.

Раней аб забароне на ўезд зарэгістраваных у Расеі аўто абвясцілі Латвія, Літва, Эстонія і Фінляндыя.