Польшча з пачатку года зафіксавала больш за 500 спроб нелегальнага перасячэння мяжы
Польшча за першую палову студзеня 2022 года зафіксавала ўжо больш за 500 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі, у тым ліку спробаў сілавога прарыву. Толькі за апошнія двое сутак на мяжы развярнулі каля сотні чалавек, піша „Еўрапейская праўда” са спасылкай на RMF24.
У Літве за суботу развярнулі на беларускай мяжы самую вялікую з пачатку года колькасць мігрантаў. 14-га студзеня прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што паток мігрантаў, якія адпраўляюцца ў Беларусь з намерамі трапіць у ЕЗ, фактычна спыніўся і зараз у краіне застаецца да 2 тысяч мігрантаў.
У Латвіі на працягу апошняга тыдня на мяжы штодня разварочваюць па некалькі дзясяткаў мігрантаў.
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna