Польшча закрыла пераход у Кузніцы
Польшча закрыла рух праз памежны пераход у Кузніцы з 7:00 9 лістапада. Польскія пагранічнікі паведамляюць, што праехаць можна будзе праз пераходы ў Цярэспалі і Баброўніках.
Удакладняецца, што праз Кузніцу часова прыпыняецца рух не толькі людзей на легкавых аўтамабілях, але і пераезд грузавікоў.
Дзяржаўны пагранічны камітэт «не бачыць аб’ектыўных прычын» для закрыцця пункта пропуску на мяжы з Польшчай«Аб’ектыўных прычын для прыняцця такога рашэння беларускі бок не бачыць», — так у ведамстве пракаментавалі рашэнне польскіх уладаў зачыніць міжнародны аўтадарожны пункт пропуску «Кузніца Беластоцкая» на мяжы дзвюх краін.Пры аднаўленні працы пункта пропуску «беларускія службы гатовыя забяспечыць афармленне ў штатным рэжыме».