Польшча завяршае стварэнне электроннага бар’еру на мяжы з Беларуссю
„На мяжы з Беларуссю ўжо ўсталявана 206 кіламетраў электроннага бар’еру, які складаецца з сістэмы камер і датчыкаў руху. Не хапае толькі 150 метраў на апошнім участку, дзе ўстаноўцы прыбораў перашкаджаюць прыродныя ўмовы”, — паведаміла PAP прэс-сакратар памежнай службы паручнік Ганна Міхальска.
Апошні з адзінаццаці ўчасткаў электроннага загароды, над якімі вядуцца работы, знаходзіцца ў зоне аховы памежных пастоў у Белавежы і Нараўцы. Прадстаўніца памежнай службы патлумачыла, што бар’еры адсутнічаюць толькі на 150 метрах. Астатняя частка гэтага ўчастка, амаль 25 кіламетраў, ужо ўключана.
Уся сістэма дзейнічае на 206 кіламетрах мяжы з Беларуссю. Усталяванне бар’еру на апошнім адрэзку перашкаджаюць прыродныя ўмовы.
Паводле wpolityce.pl