Польшча збіраецца адкрыць межы з краінамі-чальцамі ЕЗ
Польшча ў ноч з пятніцы на суботу 13 чэрвеня збіраецца адкрыць межы з краінамі-чальцамі Еўразвяза.
Пра гэта паведаміў прэм’ер міністр Польшчы Матэуш Маравецкі. Дэпутат польскага Сейма ад Падляшша Роберт Тышкевіч мяркуе, што трэба таксама думаць ужо пра адкрыццё і ўсходніх межаў з Беларуссю і Польшчай, у першую чаргу для сезонных працоўных, без якіх польскай гаспадарцы цяжка функцыянаваць. Але на першым месцы ўсё роўна застаецца бяспека, мяркуе палітык.
– Трэба імкнуцца да адкрыцця камунікацый, трэба дбаць пра тое, каб мяжа была максімальна адкрытая, але падчас пандэміі гэта павінна быць звязана з адпаведнымі тэстамі, каб вірус не распаўсюджваўся. Бяспека сёння на першым месцы, але трэба думаць пра тое, трэба ўкладацца ў тое, каб была магчымасць правядзення тэстаў, уезду ў Польшчу і аднаўлення памежнага руху.
Эксперты адзначаюць, што мяжу з Беларуссю, дзе сітуацыя з каронавірусам выглядае некантраляванай, польскія ўлады адкрыюць у самыя апошнія тэрміны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота wyborcza.pl