Польшча змяняе сістэму масавай вакцынацыі



Польшча змяняе сістэму масавай вакцынацыі. Урад пастанавіў прыспешыць працэс, адыходзячы ад раней вызначаных этапаў вакцынацыі насельніцтва. Паводле агучаных звестак, на сёння вакцынацыю прайшлі медыцынскія і педагагічныя работнікі, а таксама значная частка асоб старэйшага веку.

Сітуацыя з каронавірусам застаецца напружанай – адзначыў падчас аўторкавай прэс-канферэнцыі міністр здароўя – Адам Нядзельскі:

– Цяпер усе рукі медыкаў ды іншага персаналу, які працуе ў шпіталі, скіраваныя на барацьбу з пандэміяй. Перад абліччам пандэміі трэба, па-першае, прыспешыць. Па-другое, трэба выкарыстаць усе іншыя сродкі, каб вакцынацыя не затрымлівалася нават на момант.

Змяніўся падыход да рэгістрацыі на прышчэпку, паведаміў міністр Міхал Дворчык, адказны за вакцынацыю насельніцтва:

– Ад 12 красавіка пачынаем запіс асоб 1962 года, а потым на працягу чарговых двух тыдняў асоб 1973 года нараджэння. Будзе ісці рэгістрацыя. Кожны дзень запускаем чарговую групу. Што гэта азначае? Гэта азначае навелізацыю нацыянальнай праграмы вакцынацыі.

Да працэсу вакцынацыі будуць прыцягнутыя большыя рэсурсы за кошт розных устаноў, у тым ліку аптэк, і розных спецыялістаў, напрыклад, фізіятэрапеўтаў. Працэс будзе праходзіць у тым ліку на прадпрыемствах, дзе колькасць колькасць ахвотных прышчапіцца складзе 500 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя