Польшча знаходзіцца на піку чацвёртай хвалі эпідэміі каронавіруса



Польшча знаходзіцца на піку чацвёртай хвалі эпідэміі каронавіруса. За мінулы дзень (10 снежня) зарэгістравана 24 тысячы 991 новы выпадак захворвання. 571 чалавек памёр ад COVID-19. Зроблена больш за 107 тысяч тэстаў на каронавірус.

“Варыянт Дэльта каронавіруса бярэ сваё, сітуацыя драматычная”, – распавёў кардыёлаг прафесар Мацей Банах з Медыцынскага ўніверсітэта ў Лодзі. Лекар папярэдзіў, што песімістычныя, статыстычныя прагнозы адносна хады пандэміі і вялікай колькасці захворванняў COVID-19, на жаль, спраўдзіліся.

“Сітуацыя ў Польшчы цяпер, бадай, самая горшая ў свеце. Толькі ў снежні мы ўжо маем 4,2 тысячы смерцяў, з якіх дзевяноста працэнтаў не былі вакцынаваныя”, — адзначыў лекар, словы якога перадае Польскае радыё.

Беларускае Радыё Рацыя