Польшча зробіць больш жорсткімі ўмовы атрымання візы Poland Business Harbour для беларусаў
На афіцыйным партале дзяржаўных паслуг Польшчы gov.pl з’явіўся анонс: праграма Poland Business Harbour пашыраецца геаграфічна (Азербайджан), але звужаецца з пункту гледжання крытэраў для ўдзельнікаў з Беларусі, піша dev.by.
З 1 лютага прэтэндэнту на візу з Беларусі спатрэбіцца рэкамендацыя ад адной з кампаній-партнёраў праграмы (сёння іх больш за 300, спіс застаецца адкрыты). Раней гэтае правіла распаўсюджвалася на іншыя краіны-ўдзельніцы Poland Business Harbour, а беларусу было дастаткова дыплома па ІТ-спецыяльнасці або досведзе працы ў ІТ больш за год.
Раней польскія чыноўнікі паведамлялі пра 18 300 візаў, выдадзеных з пазнакай Poland Business Harbour. Большасць з іх атрымалі беларусы — грамадзянам іншых краін яны даступныя толькі з ліпеня 2021 года.