Польска-амерыканскія стасункі ў ХХ стагоддзі – канферэнцыя ў Беластоку



„Польска-амерыканскія стасункі цягам апошняга стагоддзя” – тэма  15-й навуковай канферэнцыі, якая адбываецца ў Беластоку. На працягу трох дзён навукоўцы з Польшчы, Злучаных Штатаў, Тайланда і Кітая будуць размаўляць пра супольную гісторыю эміграцыі, дыпламатыю  ды значэнне палітыкі Злучаных Штатаў у дачыненні Польшчы. Паводле галоўнай арганізатаркі мерапрыемства, прафесара Галіны Парафяновіч з Беластоцкага ўніверсітэта, вядучая тэма канферэнцыі – гэта атрыманне Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе і ўплыў на гэтыя падзеі амерыканскіх палітыкаў.

– Звязана гэта таксама з гадавінай атрымання  Польшчай незалежнасці. У гэтай тэматыцы разглядаюцца і польска-амерыканскія адносіны ў міжваенны перыяд у ХХ стагоддзі.

Канферэнцыя амерыканістаў адбываецца ў Беластоку 15-ты раз. Пачатак мерапрыемства прысвечаны прафесару Андрэю Бартніцкаму, які быў вядомым польскім знаўцам гісторыі палітыкі Злучаных Штатаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток