Польска-беларускае чытанне „Пана Тадэвуша”



16 траўня ва ўсёй Польшчы адзначаецца Дзень грамадскага тэатра. У гэтым годзе ўрачыстасці будуць мець іншы характар, чым раней. Беластоцкі драматычны тэатр разам з артыстамі з Беларусі запрашае прачытаць урыўкі з „Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча.

Штогод у траўні арганізатары ўрачыстасцей нагадвалі, што ў тэатры – і не толькі ў тэатры – „капейкі гуляюць сваю ролю”. Гэта лозунг Дня грамадскага тэатра, які адзначаецца з 2015 года і кампаніі „Тэатральны білет за капейкі”. Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага фінансава падтрымліваў установы і заклікаў іх прадаваць квіткі на спектаклі за сімвалічныя грошы. Акцыя сёлета была цалкам перададзена ў Інтэрнэт – „жывыя выступленні” не будуць у прамым эфіры, але будуць іншыя сімвалічныя жэсты, якія нагадаюць гледачам пра гэтае свята.

Мерапрыемства „Пан Тадэвуш – анлайн” адбудзецца ў чацвер 21 траўня 2020 года. Трансляцыя будзе даступная на Фэйсбуку Драматычнага тэатра. Пачатак а 19-й гадзіне. Вядучымі вечарыны будуць Дарота Сакалоўская і Зміцер Косцін – журналісты польскага Радыё Беласток. Арганізатарамі Дня грамадскага тэатра выступаюць Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

Беларускае Радыё Рацыя