Польска-беларускае памежнае супрацоўніцтва абмеркавалі ў Беластоку
Шчыльнае супрацоўніцтва ў справе ліквідацыі афрыканскай чумы свіней і дапамозе ў ахове Белавежскай пушчы перад пажарамі – гэта галоўныя тэмы 15-га пасяджэння польска-беларускай падкамісіі па справах памежнага супрацоўніцтва ў Беластоку.
У падкамісіі ўдзельнічалі чыноўнікі, пажарныя, прадстаўнікі памежнай службы, мытнікі ды ветэрынары. Адпаведныя cлужбы з абодвух бакоў мяжы падрыхтаваныя ў выпадку пажару ў пушчы, кажа першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях РБ Васіль Сцепаненка:
– Надвор’е ў гэтым годзе паводле прагнозаў будзе вельмі спякотнае, засушлівае, таму працуем над праектамі, каб захаваць Белавежскую пушчу разам. Пажары ў лясах – гэта вельмі сур’ёзная праблематыка не толькі для нас, але і для польскага боку. На сённяшні дзень у нас знятыя ўсе бар’еры па бесперашкоднаму пераадоленню мяжы.
У межах праекта “Ахоўваем Белавежскую пушчу” за 4 мілёны еўра было закуплена 28 пажарных машын. 16 атрымалі польскія пажарныя, а 12 беларускія.
Пасяджэнні падкамісіі па справах памежнага супрацоўніцтва адбываюцца два разы ў год – папераменна ў Польшчы і Беларусі.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара