Польска-беларускі праект ў Дубічах Царкоўных
Гміна Дубічы Царкоўныя, што на Падляшшы, пачынае праект “Ініцыятыва без межаў”. Партнёрам з’яўляецца беларускі раён Відомля.
“Мэта – навязаць супрацу, якая дазволіць рэалізаваць супольныя транспамежныя адукацыйныя ды культурныя дзеянні”, – тлумачыць кааардынатар праекту Бажэна Маркевіч:
– Гэта абмен моладдзю і настаўнікамі, каб узаемна пазнацца, паказаць, як выглядае навучанне ў нас у школе ў Польшчы, як навучання вядзецца ў Беларусі. Хочам пазнаць і ваколіцу, паказаць цікавыя месцы нашыя – тут на Беласточчыне.
У рамках праекту ў падляшскай вёсцы Грабавец з’явіцца Цэнтр транспамежных ініцыятываў ды інтэрнэт-сайт.
Праект фінансуецца сродкамі з Праграмы Транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя