Польскае тэлебачанне пакажа святочны канцэрт з Беластоку
Святочны канцэрт з Беластоку пабачым па тэлебачанні ў Вігілію. Запіс святочнай праграмы адбыўся ў мінулую пятніцу ў Палацы Браніцкіх.
На сцэне выступілі, сярод іншых, Анна Русовіч, Эва Фарна, Наталія Шродэр, Міхал Шпак, Анджэй Пясечны, Kwiat Jabłoni ды іншыя вядомыя польскія выканаўцы.
Канцэрт пад назвай “Калядкі з Беластоку” зможам паглядзець 24 снежня на каналах TVN24, TVN і TVN7 увечары ў розны час. Акрамя таго, у наступныя дні запланаваныя паўторы канцэрта з Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Medyk Białostocki