Польская акадэмія навук раздала ўзнагароды
Тры сёлетнія навуковыя ўзнагароды, Польскай акадэміі навук – аддзелу ў Ольштыне і Беластоку, атрымалі навукоўцы з Беластоцкага ўніверсітэта.
У катэгорыі „Гуманітарныя і сацыяльных навукі” лаўрэатам стаў прафесар доктар габілітаваны Антон Мірановіч, за публікацыі прысвечаныя гісторыі Усходняй Царквы ў Польшчы. У катэгорыі „Біялагічныя, сельскагаспадарчыя і медыцынскія навукі” узнагароду атрымаў доктар габілітаваны Марцін Пётр Селезнеў, прафесар Універсітэта ў Беластоку, за цыкл, прысвечаны знікаючым відам матылькоў. Журы навуковай прэміі таксама ацаніла доктарара габілітаванага Агнешку Вільчэўскую, прафесара Універсітэта ў Беластоку. Яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі „Навука, тэхніка і навукі пра Зямлю” за даследаванні датычныя сінтэзу новых палімерных матэрыялаў з унікальнымі ўласцівасцямі.
Навуковыя ўзнагароды ўручаюцца з 2017 года. Адзначаюцца выдатныя дасягненні супрацоўнікаў даследчых цэнтраў, універсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў, размешчаных у Варміі, Мазурах і Падляшшы. Узнагароды служаць прасоўванню выдатных навуковых прац даследчыкаў з паўночна-усходняй Польшчы, дасягненні якіх маюць істотны ўплыў на эканоміку і культуру.
Антон Мірановіч нарадзіўся 30-га кастрычніка 1959 года ў Беластоку. Польскі гісторык, педагог, грамадскі дзеяч беларускага паходжання, габілітаваны доктар (1997), ардынарны прафесар Беластоцкага ўніверсітэта (2006). Займаецца даследаваннем пытання беларуска-расейска-польскіх узаемасувязяў, гісторыяй праваслаўнай царквы ў Польшчы, Беларусі і Расеі, вывучае культуру беларускай нацменшасці ў Польшчы. Аўтар каля 500 артыкулаў і больш 60 кніг.