“Польская аперацыя 1937-1938 гадоў” у фотаздымках



Гістарычную выставу фотаздымкаў пра так званую “Польскую аперацыю 1937-1938 гадоў” адкрылі ў сядзібе Польскай пошты ў Беластоку.

111 тысяч чалавек забітых і 30 тысяч у лагерах – гэта вынік „Польскай аперацыі”, якую савецкія ўлады правялі на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Паводле дадзеных, было дэпартавана каля 100 тысяч чалавек. Сярод расстраляных вялікую частку складалі беларусы, кажа даследчык „Польскай аперацыі” прафесар Мікола Іванаў.

– Колькі беларусаў цярпелі за тое, што мелі прозвішчы такія ж, як польскія. Колькі беларусаў страцілі сваё жыццё за тое, што былі каталікамі. Нават цяжка сказаць. Афіцыйна гэта аперацыя называлася “Польская аперацыя”. І гэтых людзей забівалі як палякаў. Але гэта былі нашы суседзі. І іх віна была толькі ў тым, што яны былі каталікі.

На выставе можна паглядзець архіўныя фотаздымкі людзей, якія былі расстраляныя ў час „Польскай аперацыі”. Выстава працуе да канца сакавіка ў сядзібе Польскай пошты ў Беластоку па вуліцы Варшаўскай, 10.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара