Польская гуманітарная дапамога дасягае многіх краін свету
З нагоды сусветнага дня гуманітарнай дапамогі ў Беластоку адкрылася пленэрная выстава міжнародных праектаў польскага Міністэрства замежных спраў. На фотаздымках можна пабачыць праекты, звязаныя з гуманітарнай дапамогай у Афрыцы, Азіі ды ў польскіх ўсходніх суседзяў, кажа Малгажата Ацытка з Рэгіянальнага асяродка міжнароднай дэбаты.
— У нас тут фотаграмы з Беларусі, з Украіны, з Арменіі, з Азербайджану, з Афганістану… Ёсць Кенія, Уганда, Танзанія, Палесціна, лагеры уцекачоў у Ярданіі. То бок, амаль усе кантыненты прадстаўлены на гэтых фотаграмах.
З 2012 года фонд Польская дапамога рэалізаваў праекты, звязаныя з будовай інфраструктуры ды падтрымкай грамадскай супольнасці, па ўсім свеце. Выставу здымкаў можна паглядзець да 10 верасня на плоце вакол Цэнтра сучаснай адукацыі Палітэхнічнага інстытута ў Беластоку па вуліцы Звежынецкай, 20.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток