Польская памежніца траўмаваная падчас спробы мігрантаў штурмаваць мяжу



На беларуска-польскай мяжы здарыўся інцыдэнт, у якім пацярпела супрацоўніца Памежнай варты. У суботу, 8-га студзеня, становішча на мяжы не было напружаным, за дзень зафіксавалі толькі 10 спробаў яе нелегальнага пераходу. Сітуацыя пагоршылася ў ноч на 9 студзеня, інфармуе Straż Graniczna.

Да 7-й гадзіны раніцы памежнікі затрымалі 33 мігрантаў, якія штурмавалі мяжу пад Чаромхай і Шудзяловым. У шпіталь трапіла супрацоўніца Памежнай варты. У жанчыны траўма галавы. Як паведамілі польскія памежнікі, мігранты гэтым разам не толькі кідалі ў іх камяні, але і выкарыстоўвалі петарды.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna