Польская прэм’ера кніжкі «Па Прыпяці па Нобель»
У Бельску Падляшскім прайшла польская прэм’ера кніжкі «Па Прыпяці па Нобель». У Бельскім доме культуры з чытачамі сустрэлася аўтарка, журналістка Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы “Ніва” Ганна Кандрацюк. Як сама патлумачыла — «Назва кнігі уключае ў сябе правакацыю»:
— «Па Прыпяці па Нобель». Калі нехта на першы кідок думае, што знойдзе пра Нобеля, дык гэтае падарожжа па Прыпяці завяршаецца ў мясціне Нобель, адкуль ужо Прыпяць уплывае на тэрыторыю Беларусі. Мяркую, мала хто ведае, што гэтая «Палесская Амазонка» — рака, якая з’яўляецца будучыняй ля усёй Еўропы, якая стварыла нештодзённую культуру.
Ганна Кандрацюк была гераіняй сустрэчы з цыклу “Твары вядомыя і невядомыя”. Аўтарскую сустрэчу вёў галоўны рэдактар “Нівы” Яўген Вапа.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя