Польская выведка пацвярджае, што на Украіне дзейнічае расейская армія (абноўлена)
Паводле інфармацыі польскай выведкі, на тэрыторыі Украіны дзейнічаюць расейскія войскі, заявіў у час сённяшняга выступу ў Сойме прэм’ер–міністр Польшчы Дональд Туск. Кіраўнік польскага ўрада адзначыў, што Варшава будзе лабіраваць у ЕЗ і НАТО, каб палітыка гэтых супольнасцяў у дачыненні да Украіны як найбольш супадала з польскімі чаканнямі.
– Украіне дапаможам толькі тады, калі схілім на бок Украіны не саміх сябе, бо не мусім гэтага рабіць, а схілім да гэтага Еўразвяз, Канаду, ЗША, НАТО. Гэта менавіта тыя партнёры, на якіх мусім паўплываць, каб рэалізаваць супольную датычна Расеі і Украіны палітыку.
3-5 верасня адбудзецца чарговы саміт НАТО. Галоўная тэма форуму — пошук адказу на ваенна-палітычны выклік, кінуты Расеяй яе паводзінамі ў дачыненні да Украіны.
* * *
Паводле інфармацыі польскай выведкі, на тэрыторыі Украіны дзейнічаюць расейскія войскі, заявіў падчас сённяшняга выступу ў Сойме прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск:
– Ніхто ўжо не можа сёр’ёзна ўспрымаць інфармацыю пра сепаратыстаў на Украіне. Інфармацыя, якую цягам апошніх гадзін мы атрымалі, дае чарговае пацверджанне, што на Усходняй Украіне дзейнічаюць рэгулярныя расейскія вайсковыя падраздяленні. Гэтая інфармацыя пацвярджаецца НАТО і польскай выведкай.
Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што Варшава будзе надалей уплываць на ЕЗ і НАТО, каб палітыка гэтых супольнасцяў у адносінах да Украіны максімальна супадала з польскімі чаканнямі.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Ежы Дудэк