Польскі амбудсмен Адам Боднар з візітам на Падляшшы



У Гайнаўцы амбудсмен Адам Боднар сустрэўся з мясцовымі жыхарамі ды наведаў Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы. У Бельску Падляшскім сустрэча прайшла ў Доме культуры.

„Найбольш важнай тэмай быў нядаўні гайнаўскі Марш у гонар выклятых жаўнераў”, – падводзіць вынікі сустрэч Адам Боднар:

– Найважнейшая праблема, пра якую мы дыскутавалі, гэта Марш выклятых жаўнераў у Гайнаўцы і ўсе супярэчнасці, якія з гэтым звязаныя. Гэта праблема, якая звязаная са стаўленнем да нацыянальных і этнічных меншасцяў, рэлігійных меншасцяў, гістарычнай праўды і таго, як варта ацэньваць асобаў, якія здзейснілі такія цяжкія злачынствы. Канешне акрамя гэтых праблемаў з’яўляюцца праблемы датычныя якасці функцыянавання лакальных супольнасцяў, доступу да інфармацыі, кантролю ўлады, з’яўляюцца праблемы датычныя правоў пажылых.  

Упаўнаважаны па грамадзянскіх справах усклаў кветкі на месцы пахавання фурманаў, што былі забітыя ў 1946 годзе аддзелам узброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса „Бурага”. Апошняй кропкай паездкі сталі Семятычы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара