Польскі блогер апублікаваў здымкі ўцекачоў, якія прыйшлі з Беларусі
Польскі мікраблогер EXEN PL апублікаваў на сваёй старонцы ў Твітары некалькі фотаздымкаў з імправізаванага лагеру ўцекачоў з Афрыкі, якія трапілі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі.
Фотаздымкі з лесу каля мясцовасці Ласосна Велька.Блогер цытуе аднаго з уцекачоў, які расказаў, што ў Беларусі яны спачатку трапляюць у часовы лагер каля мяжы з Польшчай, і толькі праз некалькі дзён ідуць на польскую тэрыторыю. Здымкі былі зробленыя 21 верасня. Як паведаміла Gazeta Wyborcza, актывісты з Групы Granica знайшлі ў лесе 11 уцекачоў са Шры-Ланкі, Гвінеі, Нігерыі, Іраку, Камеруну. Мужчыны расказалі, што 21 дзень яны блукалі па абодвух баках мяжы, іх па некалькі разоў выганялі са сваёй тэрыторыі польскія і беларускія сілавікі.
Ужо некалькі тыдняў на частцы памежнай тэрыторыі Польшчы абвешчанае надзвычайнае становішча. Такое рашэнне ўлады краіны прынялі ў сувязі з мігранцкім крызісам.
Фота: Agnieszka Sadowska / Agencja Gazeta