Польскі амбасадар у Беларусі: настане такі момант, калі палітвязні выйдуць на свабоду
“Я веру, што настане такі момант, калі палітычныя вязні выйдуць на свабоду”: польскі амбасадар у Беларусі Артур Міхальскі выказаўся наконт палітычных рэпрэсіяў:
„Наколькі гэта магчыма, мы стараемся дапамагчы ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу. Наша ацэнка падзей у Беларусі адназначная, прадстаўнікі польскага ўрада не раз гаварылі на гэтую тэму. Сітуацыя, калі ўвогуле так шмат палітвязняў, сітуацыя, калі ўвогуле ёсць палітвязні – гэта недапушчальная сітуацыя. Мы спадзяемся, што сітуацыя зменіцца, нагадаю, што там ужо больш за 600 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі польскай меншасці. Я веру, што наступіць момант, калі гэтыя людзі выйдуць на волю”.
Артур Міхальскі таксама адзначыў, што Польшча надалей будзе падтрымліваць рэпрэсаваных беларусаў, выдаваць гуманітарныя візы і падтрымліваць беларускую дыяспару.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя