Польскі парапланерыст усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі
Парапланерыст з Беластока, які на параплане нелегальна перасёк польска-беларускую мяжу, па-ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.
Беларускі памежны камітэт ужо прыняў рашэнне пра дэпартацыю і штраф у памеры 450 базавых велічынь.
Штраф аплачаны, аднак 26-гадовы беластачанін па-ранейшаму не перададзены польскай памежнай службе, паведаміў генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч:
– Быў прадстаўлены нейкі аргумент, якога я не разумею з пункту гледжання польскай працэдуры, што сёння няма начальніка адрэзка мяжы палкоўніка Маластова. Не ведаю, што толькі начальнік можа падпісаць рашэнне? Ніхто яго не замяшчае? Не разумею гэтага.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
26-гадовы беластоцкі парапланерыст быў затрыманы па беларускім баку мяжы ў раёне вёскі Нязбодзічы ў Свіслацкім раёне. Паводле маладога чалавека, ён у паветры згубіў арыентаванне па мясцовасці і апынуўся ў Беларусі.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
