Польскі Сейм разглядае новы законапраект супраць абортаў



Законапраект, прапанаваны грамадзянамі, прадугледжвае скасаванне адной з трох магчымых прычын для легальнага аборту ў Польшчы.

Польскі парламент пачынае разгляд законапраекта, вядомага як ініцыятыва «Затрымай аборты», які быў прапанаваны грамадскімі арганізацыямі. Аўтар законапраекта – фонд «Жыцьцё й сям’я» (Fundacja Życie i Rodzina) – дабіваецца адмены адной з трох магчымых прычын для легальнага аборту ў Польшчы.

«Гаворка ідзе пра эўгенічную прычыну – гэта значыць аборт пры падазрэнні на цяжкую хваробу ненароджанага дзіцяці», – кажа супрацоўніца фонду Магдалена Кажэква-Калішук. Паводле яе слоў, сцвердзіць здаровае дзіцё ці не, са 100% гарантыяй не можа ніхто, а пасля аборту ніхто гэтага ўжо не правярае.

Праект «Затрымай аборты», у адрозненні ад ранейшай ініцыятывы «Стоп абортам», не прадугледжвае крымінальнага пераследу жанчын за здзяйсненне аборту. Яго аўтары канцэнтруюцца перш за ўсё на скасаванні так званага «эўгенічнага выключэння».

Аборты ў Польшчы забароненыя на любым тэрміне цяжарнасці. Зрабіць аборт дазваляецца толькі тады, ткалі цяжарнасць стварае пагрозу для жыцця й здароўя жанчыны, з’яўляецца вынікам гвалту, альбо існуе «высокая верагоднасць сурʼёзных і незваротных парушэнняў у развіцці плоду ці невылечнай хваробы, яка пагражае яго жыццю».

Дзеля таго, каб патрапіць на разгляд парламента, законапраект, створаны грамадзянамі, павінен сабраць ня менш за 100 тысяч подпісаў.

Польскае Радыё